Гучы, родная мова!
01.03.2024Мова – гэта, як вялiкi таямнiчы бор, поўны жыцця, поўны звонкiх спеваў, нязнаных вясёлых i страшных шэптаў, поўны радасцi і смутку.
Услухайцеся ў родную мову! I вы пачуеце словы моцныя i велiчныя, як дубы, што ўзносяцца ў неба, ёсць словы вясёлыя, як песня сонца, ёсць словы, якiя звоняць нiбы жураўлiкi ў небе, альбо скардзяцца, як енк. Дык будзем з замiлаваннем услухоўвацца ў нашу мову, разам вучыцца роднай мове, далучацца да невычэрпных крынiц беларускай лiтаратуры, мастацтва, гiсторыі роднага краю, з павагай адносiцца да яе, любіць i шанаваць.
На працягу тыдня з 19 лютага ў каледжы праходзілі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы: акцыя “Гаворым па-беларуску”; выступленні навучэнцаў на інфармацыйных гадзінах, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы; выстава творчых работ навучэнцаў аб роднай мове “Роднай мовы пералівы”; акцыя “Далучыцца да роднай мовы”; напісанне віншавальных паштовак ”Пажаданні роднай мове”; марафон “Мова родная - мова модная”; флэшмоб “Паэтычны вернісаж ”; стварэнне воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”; віктарына “Жывое ў вяках беларускае слова... ”; экскурсія ў музеі Уладзіміра Караткевіча ”Аб родным краі роднай мовай”; наведванне навучэнцамі літаратурных музеяў, тэатраў (прагляд беларускамоўных пастановак).













Выказваем вялікую паддзяку выкладчыку Кахно Тамары Аркадзьеўне! Будзьце і Вы разам з тымі, хто думае пра будучыню нашай мовы. Размаўляйце па-беларуску, бо заўтра наша мова Вам, Вашым дзецям і ўнукам стане неабходнай.
Размаўляйце па-нашаму, каб людзі бачылі Вашу вернасць сваёй мове.