”Жывая повязь часоў”
14.12.2023“Жыццялюб, фантазёр і рамантык відушчы
Не сябе шанаваў, не сабой даражыў –
Са стагоддзяў ён нёс, нібы з чорнае пушчы
Кветку матчынай чыстай душы…
Чарадзей легендарнае волі і сілы,
Ён чароўную кветку, як вока, бярог.
Смерць раптоўна, як колас, пад корань скасіла,
Ён – як колас – яе перамог.“
Уладзiмiр Караткевiч - таленавіты паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і сцэнарыст. Ён прыйшоў да нас 93 гады таму, 26 лiстапада 1930 года, з Оршы, каб пакiнуць свае сляды на шляхах роднай Беларусi, каб вывучыць кожны яе куточак i перадаць нам у спадчыну праз неўмiручыя творы. Навучэнцы каледжа і госці наведалі літаратурную гасцёўню ”Жывая повязь часоў”, прысвечаную жыццю і творчасці Уладзіміра Караткевіча.










Госці свята ўбачылі тэатральныя ўрыўкі з твораў таленавітага пісьменніка, пачулі біяграфічныя звесткі і вершы Уладзіміра Сямёнавіча.








