Аглядная экскурсия

25.09.2023

Прадстаўнікі НГА Беларусі даравалі прыемны падарунак навучэнцам каледжа. Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Аксана Зянько ў фармаце агляднай экскурсіі распавяла дзецям пра гістарычную забудову цэнтральнай часткі Мінска – раёна Верхняга горада і Нямігі. Яна прадэманстравала вучням каледжа копіі архіўных дакументаў (планаў, чарцяжоў, малюнкаў), якія адлюстроўваюць знешні выгляд будынкаў гістарычнага Мінска ў канцы XVIII – пачатку XX стагоддзя. Варта падкрэсліць, што ў экскурсіі прымалі ўдзел дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць інклюзіўную адукацыю ў Мінскім дзяржаўным каледжы лічбавых тэхналогій.