Женщины разных эпох истории Беларуси

27.03.2023

Ясным вясеннім днем да нас у каледж завіталі цудоўныя і чаканыя госці – супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. І не проста завіталі, а прывезлі паказаць нашым навучэнцам, што вучацца ў корпусе па вуліцы Кнорына каштоўныя і надзвычай цікавыя дакументы з жыцця людзей мінулага. Сустрэча з супрацоўнікамі Нацыянальнага архіва праходзіла ў рамках праекта “Жанчыны розных эпох гісторыі Беларусі”. Нашых навучэнцаў прадстаўлялі хлопцы і дзяўчаты з груп АПФР, а таксама з груп сакратароў-рэферэнтаў. Спачатку дырэктар каледжа Георгій Уладзіміравіч Козел правеў экскурсію для дарагіх гасцей, расказаў, што новага і цікавага адбылося ў нашых сценах за гэты час. Пасля, як звычайна, адбылася сустрэча ў рэкрэацыі чацвертага паверха.

1
2
3
4
26
27
28
29

Максім Дзмітрыевіч Макараў, намеснік дырэктара НГАБ па навуковай рабоце, кандыдат гістарычных навук прывітаў прысутных і заўважыў, што мы сустракаемся ўжо не першы раз, і што пад час вераснёўскай сустрэчы супрацоўнікі архіва знаёмілі нашых навучэнцаў з дакументамі па генеалогіі, з дакументамі для пошука радаводу, з старымі картамі і планамі горада Мінска.

5

А цяпер прадстаўленыя архівам дакументы падабраны такім чынам, што паказваюць, так сказаць, “жаночы фактар” ў гісторыі – гэта дакументы, што суправаджалі жыцце жанчын, напрыклад, жанчыны-уласніцы маемасці, жанчыны ў сферах грамадскага жыцця, цікавыя дакументы вядомых асоб. Трэба адзначыць, што з сабой супрацоўнікі архіву прывезлі шыкоўныя стэнды, цікавую візуалізацыю жаночых вобразаў пачынаючы з XVI стагоддзя, дзе жанчыны былі паказаны ў традыцыі гарадской і сельскай культуры, у часы сусветных войн і ў сучасным перыядзе развіцця грамадства.

6
7

Потым слова ўзяла Кутукова Галіна Мікалаеўна, заведуючая аддзелам забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў. Яна расказала навучэнцам, як супрацоўнікі архіва зберагаюць дакументы, іх рэстаўруюць, як важна беражліва адносіцца да гэтых рэчаў, што архіўны дакумент нельга “перавыдаць”, як кнігу і нагадала прысутным, што мы можам пабачыць менавіта арыгінальныя дакументы, а не іх копіі.

А потым пачаўся найцікавейшы расказ і жывы дыялог з нашымі навучэнцамі, які правялі Зянько Аксана Леанідаўна, вядучы архівіст аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці і Любая Алёна Аляксандраўна, вядучы архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм. Нам паказалі школьныя дзеннікі розных перыядаў, розных “эпох”. Надзіва, структура дзенніка амаль не змянілася за апошнія стопяцьдзясят гадоў – тыя ж адзнакі, прадметы, заўвагі педагогаў, адзнакі за чвэрць і гадавыя адзнакі, субота – вучэбны дзень. У дзенніку былі талоны на ільготны праезд для гімназістак, календары і запісы бацькоў аб хваробе вучаніцы, калі яна не магла наведваць школу. Але вучаніцы гімназій павінны былі прытрымлівацца здаровага ладу жыцця і больш строгіх правіл, чым сёння – напрыклад, ім рэкамендавалася ўставаць ў 6 гадзін раніцы і з паловы семай паўтараць сённяшнія урокі, лажыцца спаць ў 10 вечара, адразу пасля урокаў ісці дадому, пазбягаць забаў, а пагуляць можна было толькі ў нядзелю. Таксама трэба был выконваць рэлігійныя правілы, бо ў гімназіях былі абавязковыя урокі Закона Божага суадносна канфесіі. Дзяўчаты-сакратары з цікавасцю разглядалі чорна-белыя фотакарткі гімназістак, іх прычоскі (якія таксама рэгламентаваліся) і прыгожыя карункавыя каўнерыкі, адзіную аздобу, якую дзяўчынка магла сабе дазволіць на вучобе. Але іншыя, “салонныя” фатаграфіі паказвалі гімназістак зусім другімі – прывабнымі, юнымі гаражанкамі, поўнымі жыцця.

8
9
10

Гімназісткі, як і ўсе людзі таго часу, вельмі паважна ставіліся да спраў дабрачыннасці – захаваўся ліст са сведчаннем, што гімназісткі сабралі 147 рублеў, (а гэта вельмі вялікая сума для дзяўчынак), якія перадалі на дапамогу бедным.

11

Навучэнцы знаеміліся з ўсялякімі справамі па адкрыццю школ і гімназій, па прыёме вучаніц на навучанне да гімназіі, захаваліся нават лісты дыктанту, напісаныя не надта ўмелай рукой дзяўчынкі, якую прымалі ў другі клас, ведамасць вучаніцы першага класа Стэфаніі, дзе малая дзяўчынка зарабіла адзнакі ад “двух” (гэта прыблізна 4 ці 5 па сённяшяму) да “пяці”. Пройдуць гады і маленькая Стэфка стане вялікай актрысай тэатра і кіно, народнай артысткай СССР Стэфаніей Станютай. Трэба адзначыць, што зарплата ж настаўніц (і настаўнікаў) таго часу была не вельмі вялікай – 300-600 рублёў у год.

12
13
14

Вельмі цікавым быў расказ пра бабулю знакамітага беларускага паэта Максіма Адамавіча Багдановіча – Асьмак Разалію Мар’янаўну, якая была прафесійнай “казачніцай”, што паўплывала на цікавасць яе сына Адама да беларускага фальклору. Навучэнцы даведаліся пра доўгія судовыя справы продкаў Янкі Купалы, што імкнуліся даказаць свае шляхецкае паходжанне, пра спрэчкі за зямлю. Вельмі цікава было тое, што маці Янкі Купалы, Бянігна выйшла замуж за бацьку Янкі Купалы, Дамініка супраць волі бацькоў, проста ўцякла з дома і пашлюбавалася з каханым. У выніку маладыя не размаўлялі са сваімі роднымі і прымірыліся аж праз дваццаць гадоў перад абразом Маці Божай Вострабрамскай ў Рубяжоўскім касцёле, які Бянігна Іванаўна туды і ахвяравала.

15
17
16
18

Зацікавіла справа аб ўзнагароджанні трох жанчын высокімі ўрадавымі ўзнагародамі за дапамогу бежанцам, якія падчас Першай сусветнай у вялікай колькасці знаходзіліся ў Мінску – яго насельніцтва адразу ўзрасло да мільена чалавек падчас гэтага страшнага бедства.

19
20
21
22
23

Нашы навучэнцы бачылі справу пра дапрос палітычнай зняволенай Камілы Марцінкевіч, дачкі беларускага пісьменніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча за тое, што яна з вакна турмы кінула букет кветак пад ногі ўдзельніку паўстання 1863 года Яну Жмачынскаму , якога вялі на пакаранне смерцю, пра судовыя справы 1849-1850 гадоў Сямена Крукоўскага, продка вядомай жанчыны-матэматыка Соф’і Кавалеўскай і многа іншых цікавых дакументаў.

24
25

Мерапрыемства прайшло вельмі цікава, яно пабуджала ў маладых людзей цікавасць і павагу да гісторыі, але, напэўна, не менш важным з’яўляецца тое, што гісторыя “з дакументамі ў руках” яшчэ раз нам сведчыць, што ва ўсе часы цэніцца дабрыня, справядлівасць, настойлівасць у дасягненні мэт, міласэрнасць да бліжняга і дабрасумленная праца.