Диалоговая площадка

16.12.2022
16 снежня 2022 для груп першага курса была праведзена дыялогавая пляцоўка “Памятай, хто мы!” Выкладчык Грамыка Н.К. прапанавала навучэнцам абмеркаваць выказванне “Што значыць - быць патрыётам?”, як разумець словы Ф.Скарыны  «Понеже от прирожения звери, ходящия в пустыни, знають ямы своя, птици, летающие по возъдуху, ведають гнезда своя; рибы, плывающие по морю и в реках, чують виры своя; пчелы и тым подобная боронять ульев своих, — тако ж и люди, и где зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають»” і звярнула ўвагу навучэнцаў на тое, што адным з аспектаў любові да Радзімы з’яўляецца вывучэнне і  зберажэнне дасягненняў беларускай культуры

 

Самабытная мастацкая культура Беларусі фарміравалася на працягу стагоддзяў і яна таксама ўключае ў сябе народнае мастацтва – апрацоўку дрэва, ткацтва, вышыўку, роспіс, ганчарства і многае іншае.

Навучэнцы падрыхтавалі свае выступленні, дзе расказвалі пра такі цікавы феномен, як беларускі народны касцюм (строй), паказвалі прыклады народнага ткацтва – ручнікі, вучыліся ў ходзе невялічкай віктарыны правільна называць элементы народнага касцюма.

 

 

 

 

Таксама з дапамогай выкладчыка дзяўчаты прымералі сабе старажытныя галаўныя ўборы – наміткі.

Мерапрыемства прайшло займальна і цікава, навучэнцы паглыбілі свае веды, зрабілі вывад аб тым, што варта захоўваць у сваей сям’і нават самыя невялікія артэфакты, звязаныя з народнай мастацкай культурай.